• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новае выдавецтва Surma першай кнігай выпускае пераклад Сабрыны Брыло

    Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запускае ўласную кніжную марку Sur­ma, пад якой будуць выходзіць кнігі беларускіх і замежных аўтараў. Першай кнігай выдавецтва стаў раман Гінтараса Граяўскаса «Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі». З літоўскай на беларускую твор пераклала Сабіна Брыло.

    Герой аповесці Гінтараса Граяўскаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць грамадству, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але «штосьці пайшло не так».

    Два антаганісты — рыцар і драконы — замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі.

    Мастацкае афармленне Ганны Штольц.

    Проза Гінтараса Граяўскаса ўпершыню публікуецца па-беларуску. Набыць кнігу можна праз інтэрнэт краму Kamunikat.shop.

    Гінтарас Граяўскас (Gin­taras Gra­jauskas) — паэт, драматург, празаік і музыкант. Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мар’ямпалі. Вучыўся на Клайпедскім факультэце Дзяржаўнай кансерваторыі Літвы (кафедра джазу).

    Лаўрэат шэрагу прэмій, у тым ліку прэміі Міністэрства культуры Літвы (2003) і Залатога Сцэнічнага Крыжа (2007) за п’есу «Дзяўчынка, якой баяўся Бог».

    Вершы перакладзеныя на шматлікія мовы. Беларускія пераклады друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» (№68) і анлайн-часопісе TAUBIN ў перакладзе Андрэя Хадановіча, а таксама ў анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі «Горад на гары».

    Жыве ў Клайпедзе.

    SURMA — партнёрскі праект Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў, які базуеца ў Вільні. Пад брэндам выдавецтва мяркуецца выпускаць кнігі па некалькіх накірунках. У найбліжэйшых планах выхад кніг прызёраў прэміі імя Ежы Гедройця, пераможцаў літаратурных конкурсаў, аднаўленне серыі дэбютных кніг «Пункт адліку», арыгінальная і перакладная дзіцячая літаратура.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці