• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»

    Аляксандр Івулін і Рыгор Астапеня ў праекце «Гэта топ» завіталі ў Вільню і зрабілі вялікі сюжэт пра «Нашу Ніву» пачатку ХХ стагоддзя.

    Івулін і Астапеня знялі фільм пра «Нашу Ніву»

    Наста Роўда каля будынка, дзе месцілася рэдакцыя ў 1907–1909 гадах. Скрыншот: Наша Ніва

    Дырэктарка сённяшняй «Нашай Нівы» Наста Роўда і адраджальнік выдання ў 1991‑м Сяргей Дубавец расказваюць, як была заснавана ў 1906 годзе, пра тых людзей, што сталі заснавальнікамі ў пачатку ХХ стагоддзя, а таксама пра пераемнасць.

    Наста Роўда падарожнічае з аўтарамі па старых адрасах выдання, расказвае, як Ядвігін Ш. проста ў рэдакцыі смажыў скваркі, Янка Купала, чый ложак нагадваў дохлага вярблюда, наракаў на беднасць, а падначаленыя друкара Марціна Кухты ратавалі канфіскаваныя нумары.

    Ёсць і пра любімыя месцы журналістаў пачатку ХХ стагоддзя, у прыватнасці, культавае месца інтэлігенцыі рэстарацыю «Чырвоны штраль». Там, напрыклад, Янка Купала адчытаў вышыбалу рэстарацыі, як той не пускаў маму Паўліны Мядзёлкі.

    Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці