• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніца «Белсату» Аліна Коўшык у «тэрарыстычным» спісе КДБ

    Камітэт дзяржбяспекі Беларусі папоўніў свой «пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», піша «Белсат».

    Кіраўніца «Белсату» Аліна Коўшык у «тэрарыстычным» спісе КДБ

    Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык падчас візіту міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага ў офіс «Белсату». Варшава, Польшча. 9 красавіка 2025 года. Фота: Белсат

    Гэта звязана з тым, што 9 ліпеня 2025 года Генпракуратура прызнала «тэрарыстычнай» арганізацыяй Аб’яднаны пераходны кабінет. А цяпер у «тэрарыстычным» спісе пазначылі людзей, якія некалі мелі да яго дачыненне. Сярод іх – Аліна Коўшык, Валер Сахашчык, Валер Кавалеўскі, Аляксандр Азараў, Вольга Гарбунова.

    Яшчэ раней Аліну Коўшык разам з тысячай беларусаў дадалі і ў базу вышуку Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай Федэрацыі. 

    У снежні 2024 года Міністэрства інфармацыі Беларусі аб’явіла асабістыя старонкі Аліны Коўшык у Face­book і Insta­gram.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці