• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні збілі журналіста Malanka Media

    На журналіста Malan­ka Media напалі проста на вуліцы — з ягоных слоў, без папярэджання і на тое прычыны. Інцыдэнт адбыўся ў віленскім раёне Жырмуны, паведамляе Malan­ka Media ў сваім тэлеграм-канале.

    Мікалай (імя хлопца зменена) вяртаўся з працы, калі да яго падышла група нецвярозых людзей. Адзін з іх, верагодна, палічыў, што хлопец здымае яго на тэлефон, калі ён пераключаў музыку на прыладзе, — і раптам ударыў. Нешта выкрыкваючы на літоўскай мове, ён нанёс беларусу мінімум тры ўдары кулаком па твары і ўцёк.

    Хуткую выклікалі відавочцы сцэны, хлопец быў дастаўлены ў цэнтр сківічна-тварнай хірургіі. Медыкі дыягнаставалі ў пацярпелага ірваную рану ніжняй губы і рассячэнне верхняй, удар мяккіх тканак і пашкоджанні дзясны і зубоў. Дактары наклалі яму каля дзясятка швоў.

    Журналіст сам падаў заяву ў паліцыю. Па факце здарэння будзе пачата расследаванне па крымінальнай справе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці