Мінінфарм прыпыніў дзейнасць рэкламнага агенцтва, якое 22 гады працавала ў Пінску
Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што на 10 дзён прыпыняе дзеянне таварыства з дадатковай адказнасцю «Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва «Паляшук».

Пінск. Фота: з сайта pinsk.gov.by
«На 10 дзён прыпынена дзейнасць ТДА «Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва «Паляшук», якая здзяйсняецца ў адпаведнасці з выдадзеным пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца друкаваных выданняў, у сувязі з парушэннем абзаца пятага пункта 1 артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выдавецкай справе»», — паведамляе міністэрства.
Інфармацыйнае рэкламнае агенцтва «Паляшук» было зарэгістравана ў Пінску вясною 2003 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў