• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На гомельскім ТБ запусцілі праграму, дзе абмяркоўваюць цытаты Лукашэнкі

    Новы цыкл перадач «Цытаты першага» запусцілі на гомельскім тэлебачанні. Праект створаны за грошы звычайных беларусаў, піша «Штодзень».

    Скрыншот: перадача «Цытаты першага»

    У новай перадачы гомельскага ТБ героі будуць рэтрансляваць і абмяркоўваць цытаты Лукашэнкі. Праект фінансуецца са сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

    «Мэтавы збор быў створаны ў 2022 годзе. Сутнасць яго ў тым, што з продажу рэкламы і паслуг, звязаных перадачай дадзеных, плаціцца асобны падатак. Калі вы аплачваеце мабільную сувязь ці доступ да інтэрнэту, у цану закладзены і гэты збор. Сабраныя грошы накіоўваюць на стварэнне прапаганды», — тлумачыць «Штодзень».

    Вядоўцай перадачы стала галоўная рэдактарка «Гомель ТВ», дэпутатка гарсавета Ірына Канавалава. Ужо выйшлі два выпускі праекта. Апошні за тыдзень набраў каля 30 праглядаў, папярэдні — каля 120.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці