• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнты «Еўрарадыё», старонка Media-Polesye ў «ВКонтакте»

    Пасля тыднёвага перапынку Міністэрства інфармацыі Беларусі 19 жніўня зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: pexels.com

    Паводле рашэння суда Пінскага раёна і г. Пінска ад 13 жніўня 2025 года ў гэты спіс уключылі старонку з назвай «Медиа Полесье» ў сацсетцы «ВКонтакте» (ідэнтыфікатар vk.com/mpolesye). На цяперашні момант старонка з такім ідэнтыфікатарам ужо не адчыняецца. Media-Polesye — гэта незалежнае інфармацыйнае інтэрнэт-выданне, якое асвятляе падзеі ў некалькіх рэгіёнах Брэсцкай вобласці.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад 11 жніўня 2025 года «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка «belfil­macad­e­my» (Беларуская незалежная кінаакадэмія) у сацсетцы Insta­gram (ідэнтыфікатар instagram.com/belfilmacademy).

    8 жніўня 2025 года суд Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» змест Telegram-канала  «#МАЛОРИТА | NEWS» (ідэнтыфікатар t.me/malorita_news). Гэты рэсурс — агрэгатар мясцовых навін.

    У гэты самы дзень суд Маларыцкага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт у Tik­Tok з назвай «euroradio.plus Еўрарадыё.Плюс» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@euroradio.plus).

    Напярэдадні, 7 жніўня 2025 года, суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» кантэнт акаўнта ў Tik­Tok з назвай «Еурарадыё.Лайт» ( ідэнтыфіктар https://www.tiktok.com/@euroradio.lite). Таксама экстрэмісцкім прызнаны і лагатып інтэрнэт-рэсурсу. «Еўрарадыё» — незалежнае медыя, якое працуе з 2005 года і падае аўдыторыі інфармацыю пра падзеі ў Беларусі і свеце. З кастрычніка 2021 года старонкі ў сацсетках і месенджарах «Еўрарадыё» перыядычна ўносілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ліпені 2022 года рашэннем МУС Беларусі медыя было абвешчанае «экстрэмісцкім фармаваннем».

    6 жніўня 2025 года суд Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку ў Insta­gram з назвай «ami­alesh­ka» (ідэнтыфікатар instagram.com/amialeshka). Гэта прыватная старонка гродзенскага журналіста Андрэя Мялешкі, які цяпер працуе ў вымушанай эміграцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці