• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У палітвязынкі Паліны Піткевіч з’явілася сімвалічная хросная

    У межах кампаніі #WeS­tand­BYy­ou дэпутатка Афелія Нік з нямецкай партыі «Саюз 90/Зялёныя» стала сімвалічнай хроснай журналісткі Паліны Піткевіч, асуджанай беларускімі ўладамі да трох гадоў пазбаўлення волі.

    Афелія Нік симваличная хросная Паліны Піткевіч

    Афелія Нік. Фота: з сайта libereco.org

    Афелія Нік — дэпутатка нямецкага Бундэстага ад партыі «Саюз 90/Зялёныя», распавяла «Вясна». Праваабарончы цэнтр цытуе наступную заяву сімвалічнай хроснай:

    «Паліна Піткевіч — журналістка і аматарка тэатра, якая ў асноўным пісала на культурныя тэмы для незалежнага беларускага партала Media IQ. У чэрвені 2024 года, усяго за некалькі тыдняў да свайго 30-годдзя, Паліна была арыштаваная пасля таго, як беларускі рэжым прызнаў Media IQ «экстрэмісцкім фарміраваннем». У сакавіку 2025 года яна была прысуджаная да трох гадоў пазбаўлення волі. 

    Незалежная журналістыкагэта не злачынства, а свабода выказвання меркаванняў — гэта права чалавека! Я заклікаю да неадкладнага вызвалення Паліны Піткевіч і ўсіх іншых палітычных зняволеных».

    Журналістка Паліна Піткевіч прызнаная палітычнай зняволенай

    Журналістка Паліна Піткевіч. Фота: сацсеткі

    Журналістку Паліну Піткевіч затрымалі 6 чэрвеня 2024 года.Судовы працэс праходзіў у Мінскім гарадскім судзе. У выніку суддзя Святлана Чарапанава прызнала Паліну Піткевіч вінаватай паводле часткі 3 артыкула 361–1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). У чым сутнасць абвінавачання, невядома.

    Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Паліну Піткевіч палітычнай зняволенай.

    У сакавіку 2025 года ёй прызначылі тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і буйнога штрафу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці