• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкай» прызналі старонку «ВКонтакте» журналіста і блогера Сяргея Бяспалава

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 22 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    блогер  Сяргей Бяспалаў

    Сяргей Бяспалаў. Фота: «Радыё Рацыя»

    У яго ўключылі «супольнасць у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” з назвай “Сергей Беспалов”» — так на сайце ведамства названыя акаўнты блогера. Старонка (ідэнтыфікатары vk.com/public72864406 і vk.com/liapisy) мае 6796 падпісчыкаў.

    Рашэнне пра тое, каб лічыць яе «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», прыняў 18 жніўня 2025 года суд Ленінскага раёна Гродна. Апроч гэтага, суд пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі» лагатып рэсурсу з партрэтам блогера і літарамі «В» і «S», а таксама любы візуальны матэрыял з гэтым лагатыпам.

    Сяргей Бяспалаў — блогер і заснавальнік сеткі паблікаў «Мая краіна Беларусь», вымушана з’ехаў з Беларусі пасля задушэння пратэсных падзей 2020 года. Улады абвесцілі яго ў міждзяржаўны вышук.

    Раней, 4 лістапада 2024 года суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» яго Telegram-канал «BesLive». 14 лістапада 2022 года былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» асабісты YouTube-канал Бяспалава і Telegram-канала «BesLive». У чэрвені 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абвясціла «экстрэмісцкімі фармаваннямі» Telegram-каналы «Сергей Беспалов», «Мая Краіна Беларусь» і «Усы Лукашенко», да якіх меў дачыненне блогер.

    Сёлета ў траўні Сяргея Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 1 000 базавых велічынь (42 тысячы рублёў). Мінскі абласны суд прызнаў блогера вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У тым ліку, у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыі масавых беспарадкаў і ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

    16 траўня 2025 года МУС Беларусі ўключыў Сяргея Бяспалава ў пералік асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. 5 чэрвеня 2025 года яго імя з’явілася ў спісе «тэрарыстаў», які складае КДБ Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці