• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падтрымай сваіх! Каманда БАЖ зноў прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце ў Друскеніках

    Футбольная каманда Беларускай асацыяцыі журналістаў атрымала запрашэнне на юбілейны, 20-ты журналісцкі футбольны турнір у Друскеніках, які сёлета пройдзе ў фармаце еўрапейскага чэмпіянату на палях новага спартовага комплексу Druskininkai.

    журналісцкі турнір па футболе

    Друскенікі, 14 верасня 2024 года. Фота: БАЖ

    Турнір у Друскеніках, які ладзяць Літоўская федэрацыя спартыўных журналістаў і Літоўская футбольная федэрацыя, скіраваны на ўзмацненне таварыства журналістаў з роўных краін, што асабліва цэніць беларуская каманда.

    А ў 2021 годзе ўсе каманды-удзельніцы турніру прымалі ўдзел у акцыі салідарнасці з беларускімі журналістамі.

    За апошнія дваццаць гадоў удзел у турніры бралі каманды журналістаў з Літвы, Германіі, Шатландыі, Даніі, Венгрыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і іншых.

    Сёлета ў турніры прымуць удзел 14 каманд, якія будуць гуляць ужо двухтаймавыя матчы, а сам турнір пашыраны да двух дзён: 12 верасня і 13 верасня.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае суайчыннікаў і суайчынніц у Літве падтрымаць нас на трыбунах, а таксама далучыцца да добрага настрою і журналісцкай салідарнасці.

    Спартовы комплекс Druskininkai, Друскенікі, Літва.

    Уваход на матчы турніру вольны:

    12 верасня з 11:00 да 17:00 — групавы этап,

    13 верасня з 11:00 —плэй-офф.

    Каманда БАЖ у журналісцкім турніры па футболе ў Друскеніках. 2024 год

    Міжнародны турнір па футболе сярод журналістаў у Друскінінкаі, 2023

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці