Супраць блогера Максіма Шабуцкага завочна распачалі крымінальную справу
Справу вядзе ў парадку так званай «спецыяльнай вытворчасці» Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта (аддзел па Гродзенскай вобласці).

Блогер Максим Шабуцкі. Фота: «Наша Ніва»
Блогера Максіма Шабуцкага вінавацяць паводле 18 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
- Распальванне варожасці (артыкул 130 КК );
- Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК);
- Арганізацыя масавых беспарадкаў (частка 1 артыкула 293 КК);
- Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і удзел у іх (артыкул 342 КК);
- Паклёп на прэзідэнта РБ (артыкул 367 КК);
- Абраза прэзідэнта РБ (артыкул 368 КК);
- Абраза прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК);
- Абраза суддзі (артыкул 391 КК);
- Паклёп (артыкул 188 КК);
- Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь (артыкул 369–1 КК);
- Здзек з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК);
- Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–2 КК);
- Удзел у экстрэмісцкім фармаванні (артыкул 361–1 КК);
- Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–4 КК);
- Стварэнне злачыннай арганізацыі (артыкул 285 КК);
- Удзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (артыкул 361–3 КК);
- Праходжанне падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (артыкул 361–5 КК);
- Змова з мэтай захопу ўлады (артыкул 357 КК).
Максім Шабуцкі — экс-міліцыянт, блогер і былы добраахвотнік палка Каліноўскага. Ён быў лідарам фракцыі «Незалежныя беларусы» ў Каардынацыйнай радзе 3‑га склікання, але ў студзені 2025 года паведаміў пра свой выхад з КР з асабістых прычын.
Цяпер Шабуцкі жыве ў замежжы, ён быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2022 годзе праз пагрозу крымінальнага пераследу. З вясны 2020 года блогер вядзе ўласны YouTube-канал, які мае каля 60 тысяч падпісчыкаў.
