• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адзін інтэрнэт-рэсурс «Белсата» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 верасня ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонку тэлеканала ў Threads.

    Яшчэ адзін інтэрнэт-рэсурс «Белсата» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча. 23 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

    Рашэннем суда Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад 3 верасня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная інтэрнэт-старонка з назвай «Bel­sat TV» (bel­sat) у сацыяльнай сетцы Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@belsat).

    Шэраг іншых інтэрнэт-рэсурсаў, што належаць медыя, былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на падставе рашэнняў судоў яшчэ раней.

    3 лістапада 2021 года незалежны тэлеканал Bel­sat быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У адпаведным рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў былі пералічаны 18 інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўлялася «экстрэмісцкая» дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці