• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стрымінгавую платформу Belarus Tomorrow абвесцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»

    У «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС Беларусі 10 верасня 2025 года дадалі праект Belarus Tomor­row. Гэта першая беларуская незалежная стрымінгавая платформа, якая аб’ядноўвае вядучыя беларускія медыя, блогераў і экспертаў.

    Стрымінгавая платформа Belarus Tomorrow

    Паводле інфармацыі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, стрымінгавая платформа Belarus Tomor­row прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» рашэннем Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 2 верасня 2025 года. І ў той жа дзень рашэнне займела законную сілу.

    У якасці асоб, якія, на думку КДБ, займаюцца экстрэмісцкай дзейнасцю, згаданыя медыяменеджары Аляксей Дзікавіцкі, Дзмітрый Новікаў, Павел Марыніч і Павел Свярдлоў. Апрача іх, у склад фармавання нібыта ўваходзіць яшчэ група неназваных грамадзян.

    У пераліку на сайце МУС згадваюцца інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца экстрэмісцкая дзейнасць:

    •  інтэрнэт-сайт https:/bt.media;
    • Telegram-канал «Беларусы Одессы» (ідэнтыфікатар https://t.me/Bel_Tomorrow)
    • старонка ў Insta­gram з назвай «Belarus Tomor­row» (ідэнтыфікатар https://www.instagram.com/belarus_tomorrow/#);
    • старонка ў сацсетцы X з назвай «Belarus Tomor­row (ідэнтыфікатар https://x.com/tomorrowbelarus);
    • акаўнт у Tik­Tok (ідэнтыфікатар https://www/tiktok.com/@belarus_tomorrow);
    • старонка ў Face­book з назвай «belarus_tomorrow» (ідэнтыфікатар https://facebook.com/profile.php?id=61575194612610).

    «Экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып платформы — «у выглядзе тыпаграфічнага знака “кропля” чырвонага колеру з літарай “В” белага колеру ўнутры, пад якім месціцца надпіс “Belarus Tomor­row”, зроблены чырвоным колерам».

    Паводле дзеючага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фарміравання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» (артыкул 361–1 КК) ці за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361–4 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці