• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць 13-ці. БАЖ пачынае ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках

    У літоўскіх Друскеніках распачынаецца традыцыйны восеньскі міжнародны журналісцкі футбольны турнір, які праводзяць Літоўская федэрацыя спартыўных журналістаў і Літоўская футбольная федэрацыя. Чарговы раз запар Беларусь на турніры прадстаўляе каманда БАЖ.

    Ягор Марціновіч на футболе

    Друскенікі, 14 верасня 2024 года. Фота: БАЖ

    Сёлета турнір святкуе сваё 20-годдзе і з гэтай нагоды мае істотна пашыраны фармат, замест 6–7 ранейшых каманд у турніры прымаюць удзел журналісцкія каманды з 14-ці краін: Літвы, Латвіі, Польшчы, Украіны, Беларусі, Германіі, Венгрыі, Чэхіі, Румыніі, Сербіі, Грэцыі, Арменіі, Грузіі і Азербайджана.

    Перад турнірам БАЖ традыцыйна сфармаваў спартовае крыло арганізацыі на чале з Мікітам Мелказёравым. 12 верасня, у пятніцу, БАЖаўцы згуляюць 6 матчаў групавога этапу чэмпіянату.

    А ў суботу каманды, што выйдуць з груп, згуляюць матчы плэй-оф.

    Спартовы комплекс Druskininkai, Друскенікі, Літва.

    Уваход на матчы турніру вольны:

    12 верасня з 12:00 да 17:00 — групавы этап,

    13 верасня з 12:00 —плэй-офф.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці