• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: старонкі стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow і некалькі TikTok-каналаў з мясцовымі навінамі

    Увечары 10 верасня 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі зноў папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сваім сайце.

    Фото: pexels.com

    Паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 8 верасня 2025 года ў спіс уключылі шэраг інтэрнэт-рэсурсаў стрымінгавай платформы Belarus Tomor­row. У прыватнасці,

    • сайт Belarus Tomor­row (ідэнтыфікатар www.bt.media);
    • акаўнт у Insta­gram з назвай «belarus_tomorrow» (ідэнтыфікатар instagram.com/belarus_tomorrow);
    • суполку ў Face­book з назвай «Belarus Tomor­row» (ідэнтыфікатар  facebook.com/profile.php?id=61575194612610);
    • акаўнт у Tik­Tok з назвай «belarus_tomorrow» (ідэнтыфікатар www.tiktok.com/@belarus_tomorrow).

    Учора стала вядома, што 2 верасня КДБ прызнаў стрымінгавую платформу Belarus Tomor­row «экстрэмісцкім фармаваннем», якое нібыта ажыццяўляе экстрэмісцкую  дзейнасць праз названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсы. Праект Belarus Tomor­row быў запачаткаваны як першая беларуская незалежная стрымінгавая платформа, якая аб’ядноўвае вядучыя беларускія медыя, блогераў і экспертаў.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 8 верасня 2025 года «экстрэмісцкімі» прызнаны некалькі каналаў у Tik­Tok, якія транслююць мясцовыя навіны. Гэта:

    • Tik­Tok-канал з назвай «Gomelnovosti3» (ідэнтыфікатар  tiktok.com/@gomelnovosti3);
    • Tik­Tok-канал з назвай «Grodnonovosti4» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@grodnonovosti4);
    • Tik­Tok-канал з назвай «Minskoblastnovosti5» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@minskoblastnovosti5).

    На дадзены момант з іх адчыняецца толькі гродзенскі інтэрнэт-рэсурс, які мае ўсяго 17 падпісчыкаў і два відэаролікі для прагляду.

    Рашэннем суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад 9 верасня 2025 года «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны Insta­gram-акаўнт  мінскага фотаграфа Антона Дацэнкі з назвай «dotsenko_gi» (ідэнтыфікатар instagram.com/dotsenko_gi?igsh=MXZ2dTRyd21qbXZ4eQ==). Фатограф спецыялізуецца на спартовых здымках, адна з галоўных тэм яго творчасці — бодзібілдынг.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці