• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Ігар Лосік нарэшце на волі!

    11 верасня амерыканская дэлегацыя на чале з Джонам Коўлам прыбыла ў Беларусь. Вынікам перамоў амерыканцаў з афіцыйным Мінскам стала вызваленне 52 палітычных вязняў. Сярод іх — блогер Ігар Лосік.

    Ігар Лосік

    Блогер Ігар Лосік пасля вызвалення. Вільня, 11 верасня 2025 года. Фота: «Радыё Свабода»

    Кансультанта Беларускай службы «Радыё Свабода» і адміністратара Telegram-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года пасля вобшуку ў ягоным доме ў Баранавічах. Да здымак прапагандысцкага фільма ён знаходзіўся ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1.  

    Там ён адбываў прысуджаны яму тэрмін пакарання — 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Гэта самы жорсткі вырак у дачыненні да беларускіх незалежных журналістаў і блогераў.

    Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Ігара Лосіка палітычным вязнем.

    Ігар Лосік палітзняволены журналіст

    Ігар Лосік да затрымання. Фота: сацсеткі

    15 студзеня 2025 года Ігара Лосіка паказалі  ў прапагандысцкім тэлешоу дзяржтэлеканала АНТ. У гэтым «серыяле» пра «супрацоўнікаў амерыканскага медыя» таксама знялі журналістаў Андрэя Кузнечыка і Ігара Карнея. Пасля тых здымак спадары Кузнечык і Карней у хуткім часе былі вызваленыя, аднак Ігар Лосік заставаўся за кратамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці