• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс на волі!

    11 верасня з‑за кратаў былі вызваленыя гомельскія журналісты Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс. Калегі сустрэлі іх у Вільні.

    Ларыса Шчыракова и Яўген Меркіс

    Ларыса Шчыракова і Яўген Меркіс да затрымання. Архіўнае фота

    Ларысу Шчыракову супрацоўнікі гомельскага ГУБАЗіКа затрымалі 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе доме. Ад таго часу журналістку ўзялі пад варту і змясцілі ў гомельскі СІЗА, адкуль яе і вазілі ў суд. У дзень затрымання журналісткі яе непаўнагадовага сына Святаслава міліцыя перадала ў сацыяльны прытулак. Сына Ларыса расціла адна, з мужам яна даўно ў разводзе. Але служба апекі не дазваляла забраць Святаслава ні дзядулі, ні іншым сваякам. З прытулку падлетка забраў бацька, які па выкліку сваякоў адмыслова прыехаў у Гомель з расійскага Новасібірска, дзе жыў асобна апошнія дзесяць гадоў.

    31 жніўня ў Гомельскім абласным судзе Ларысу Шчыракову асудзілі да 3,5 гадоў зняволення.

    Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова

    Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова пасля вызвалення. Вільня, 11 верасня 2025 года. Фота: «Белсат»

    Следчыя звінавацілі Ларысу Шчыракову спачатку ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369–1 КК), а пасля дадалі яшчэ і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361–4 КК). Таксама ёй прысудзілі штраф памерам 3700 рублёў. Справу супраць журналісткі цягам месяца ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Мікалай Доля.

     Яўген Меркіс яшчэ да арышту пакінуў журналісцкую дзейнасць з прычыны таго, што шэраг незалежных СМІ, з якімі супрацоўнічаў, улады аднеслі да «экстрэмісцкіх фармаванняў». Сілавікі затрымалі яго 13 верасня 2022 года. 

    У траўні 2023 года Гомельскі абласны суд агучыў вырак журналісту, гісторыку і краязнаўцу Яўгену Меркісу —  4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызнаў Меркіса вінаватым на падставе ч. 1 і ч. 2 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама паводле ч. 3 артыкула 361–1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»).

    Паводле рашэння суда ў Яўгена Меркіса тады канфіскавалі на карысць дзяржавы фота‑, відэаапаратуру ды іншыя носьбіты інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці