«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць усіх палітзняволеных беларускіх журналістаў
Арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) вітае вызваленне беларускіх журналістаў 11 верасня, але асуджае іх высылку ў Літву і заклікае ўлады таксама вызваліць іншых супрацоўнікаў СМІ, якія ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі.
Беларускія журналісты правялі за кратамі месяцы і гады проста за выкананне сваёй працы, адзначае ў сваёй заяве арганізацыя.
««Рэпарцёры без межаў» вітаюць вызваленне дзевяці беларускіх журналістаў, нягледзячы на тое, што яны не павінны былі правесці ніводнага дня за кратамі. Іх адзіным «злачынствам» была журналістыка і абарона права на дакладную інфармацыю, — заявіла кіраўніца аддзела Усходняй Еўропы і Азіі «Рэпарцёраў без межаў» Жанна Кавелье. — Аднак мы шкадуем, што яны былі вымушаныя пакінуць Літву замест таго, каб мець магчымасць свабодна працаваць у сваёй краіне.
Іх мужнасць выклікае захапленне — яны не паддаліся рэпрэсіям, якія амаль знішчылі незалежныя СМІ ў Беларусі. «Рэпарцёры без межаў» паўтараюць, што яшчэ 33 журналісты і медыяпрафесіяналы застаюцца ў зняволенні, і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць іх і гарантаваць ім права на інфармаванне».
12 журналістаў і блогераў выйшлі на волю ў ліку 52‑х памілаваных
