«Вясна»: віншуем БАЖ з 30-годдзем!
«Вясна»
Гэта тры дзесяцігоддзі нястомнай працы дзеля свабоды слова, абароны калег і права грамадства атрымліваць праўдзівую інфармацыю.
Беларуская асацыяцыя журналістаў заўсёды была побач з тымі, хто сутыкаўся з ціскам і пераследам за прафесійную дзейнасць. І сёння, у выгнанні і ва ўмовах рэпрэсій, асацыяцыя працягвае сваю місію.
Мы выказваем глыбокую павагу і салідарнасць з калегамі, многія з якіх цяпер знаходзяцца за кратамі. Іх адвага і вернасць прафесіі — гэта частка агульнай гісторыі і крыніца натхнення для будучыні, дзе свабода і праўда абавязкова перамогуць.
З юбілеем, дарагія сябры!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў