• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сыну беларускай журналісткі патрэбная наша дапамога!

    BYSOL адкрыў збор для былой журналісткі «Белсату», якая разам з дзецьмі эвакуявалася з Беларусі і здолела ўратавацца ў Польшчы. Здавалася, усё самае страшнае засталося ў мінулым, яе сям’я пачала выбудоўваць жыццё на новым месцы, як прыйшла яшчэ адна бяда.

    Фота: з сайта BYSOL

    «Дарагія сябры. Звяртаюся да вас па дапамогу ананімна, бо частка маёй сям’і ў Беларусі знаходзіцца пад крымінальным пераследам.

    У 2020 годзе я працавала журналісткай «Белсату», і падчас здымак падзеяў тых дзён я была затрыманая.

    У той перыяд я ўжо была цяжарная, і затрыманне і допыты адбіліся на маім стане. Амаль усю цяжарнасць я праляжала ў бальніцы праз ускладнення на фоне стрэсу, што мяне тады выратавала ад арышту і вялікага турэмнага тэрміну.

    Пасля родаў я працягвала працаваць журналістам, але дыстанцыйна, дапамагала з адпраўкай палітвязням бандэроляў (у мяне атрымалася адправіць больш за 130). У 2024 годзе мною заняліся шчыльна. Спачатку выклікалі на допыты ў сувязі з актывізмам блізкага сваяка. Пасля паказвалі, што ведаюць, дзе я працую. Праз некаторы час мяне запрасілі на размову наконт супрацоўніцтва з экстрэмісцкімі арганізацыямі. У мяне атрымалася адцягнуць спатканне са следчым на некалькі дзён.

    Я адразу ж выйшла на сувязь з камандай эвакуацыі BYSOL і цягам двух дзён мяне эвакуіравалі з Беларусі з двума дзецьмі, адным заплечнікам і ноўтбукам.

    Я прайшла ператрусы, допыты, эвакуацыю з Беларусі і ўратавалася ў Польшчы. Здавалася, усё самае страшнае засталося ў мінулым і я з усім спраўлюся. Мы атрымалі статус бежанцаў, прыехаў муж і толькі мы пачалі выбудоўваць нанава жыццё на новым месцы, як прыйшла яшчэ адна бяда.

    Тут у Польшчы ў майго чатырохгадовага сына, які мае парок сэрца, дыягнаставалі яшчэ аўтызм і затрымку маўлення. Сыну прызначылі рэабілітацыю з паметкай «тэрмінова» (усе дакументы, якія пацвярджаюць, ёсць у BYSOL).

    Праз тое, што я не працую на дадзены момант (маю перадачу закрылі, а маленькага сына няма на каго пакінуць), мы жывём толькі на заробак мужа. Гэтага ледзь хапае на арэнду жылля і прадукты. У мяне ёсць яшчэ старэйшая дачка, якая пайшла ў школу і гэта таксама патрабуе дадатковых выдаткаў.

    Неадкладна патрэбную рэабілітацыю сына, якая дае вялікі шанс яму на паляпшэнне стану, мы самі не пацягнем. Гэта вельмі дарагое мерапрыемства, якое складаецца з заняткаў з трыма рознымі спецыялістамі. І дапамога дзіцяці патрэбна ўжо зараз ці, як сказаў псіхіятр, «учора».

    Нам вельмі цяжка і маральна, і фінансава. Калі ласка, дапамажыце нам вытрымаць гэты ўдар.
    Наша сям’я мае надзею толькі на беларускую салідарнасць!»

    ДАПАМАГЧЫ СЫНУ ЖУРНАЛІСТЦЫ

    Сума збору: 1144 еўра (курс доўжыцца 8 тыдняў, 143 еўра ў тыдзень за заняткі).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці