• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мара Тамковіч здымае новы фільм пра Беларусь

    Беларуская кінарэжысёрка Мара Тамковіч, якая ўжо 20 гадоў жыве ў Польшчы, здымае новую стужку на беларускую тэматыку. Пра гэта яна расказала ў эфіры Польскага радыё для Беларусі.

    Мара Тамковіч здымае новы фільм пра Беларусь

    Рэжысёрка Мара Тамковіч на ўручэнні прэміі беларускіх кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

    – Я цяпер працую з польскімі прадзюсерамі, якія ўзяліся за чарговую беларускую гісторыю.

    Праект знаходзіцца на пачатковым этапе, таму кінарэжысёрка не стала раскрываць дэталі пра яго:

    – Пакуль не магу расказаць, пра што гэты фільм: мы яшчэ на вельмі раннім этапе. Гісторыя на адносна сучасную тэматыку, але яна ніякім чынам не звязаная з 2020 годам. З гэтага стагоддзя, – адзначыла Мара Тамковіч.

    Поўнаметражны дэбют Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» расказвае гісторыю кахання журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай. У галоўных ролях — Аляксандра Вайцяховіч і Валянцін Новапольскі.

    21 лістапада 2024 года міжнароднае журы назвала пераможцам беларускага конкурса дзесятага кінафестываля «Паўночнае ззянне» стужку беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч пад назвай «Пад шэрым небам».

    – Першая задумка на дэбютны фільм была пра каханне, але я зусім не збіралася настолькі востра занурацца ў эмоцыі. Тут, у Польшчы, я змагла не проста зняць, рэалізаваць гэты фільм, але я змагла яго прафінансаваць: Польскі кінаінстытут даў грошы на беларускую гісторыю. Гэты фільм тут успрымаюць і прымаюць як свой, добра прымаюць на мясцовых фестывалях. Польшча паціху адчыняецца для аўтараў, якія працуюць у эміграцыі. Так шмат беларускіх кіношнікаў працуюць у эміграцыі. І ўвогуле на еўрапейскім рынку з’яўляюцца не толькі нацыянальныя наратывы, але і гісторыі звонку, – гэта дае вялікую надзею, – адзначыла Мара Тамковіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці