
Фота: AFP
Кіраўнік адміністрацыі прэмʼер-міністра Венгрыі Гергей Гуйяш заявіў, што Украіна блакуе рэсурсы, якія крытычна ставяцца да ваеннай дапамогі Украіне і санкцый супраць Расіі. Ён назваў гэта «неабгрунтаванай атакай», перадае Украінская служба Радыё Свабода.
Прэс-сакратар украінскага МЗС ў адказ на гэта заявіў, што Украіна блакуе расійскую прапаганду, у той час як Венгрыя — доступ сваіх грамадзян да «журналістыкі, заснаванай на фактах».
Сярод заблакаваных у Венгрыі сайтаў — папулярныя ўкраінскія выданні «ТСН.ua», «Обозреватель», «Українська правда», «Громадське» і іншыя.
Сярод сайтаў, заблакаваных раней Украінай — адзін з найбуйнейшых праўладных інфармацыйных парталаў Венгрыі Origo.