• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуская фотаагенцыя LookByMedia запусціла свой сайт

    Беларускае незалежнае фотаагенцтва Look­By­Media прапануе архіўныя і актуальныя фота Беларусі. Да гэтага часу заснавальнікі працавалі выключна ў аднайменным Telegram-канале. З 2 кастрычніка фотаздымкі можна замаўляць на адмысловым сайце.

    Беларуская фотаагенцыя LookByMedia запусціла свой сайт

    Скрыншот сайта Look­By­Media

    На сайце Look­By­Media:
    — свежыя і архіўныя фотаздымкі пра Беларусь;
    — пошук па ключавых словах на беларускай, рускай і англійскай;
    — для ўсіх карыстальнікаў адкрытыя міні-прэв’ю.

    Поўны доступ да фота ў вэб-разрозненні (2000 px з лога Look­By­Media) — бясплатна пасля падпісання дамовы з рэдакцыяй і рэгістрацыі на сайце.

    Архіў штодня папаўняецца і ўжо пераўзыходзіць па колькасці здымкаў Telegram-канал Look­By­Media. Аднак на ім будуць анансавацца ўсе новыя абнаўленні.

    Пытанні доступу і рэгістрацыі: lookbypictures@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці