• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярод асноўнай аўдыторыі ўкраінскага тэлеканалу FREEДОМ — беларусы

    Генеральная дырэктарка «Мультымедыйнай платформы замежных трансляцыяў Украіны» Юлія Бін заявіла, што беларуская аўдыторыя застаецца адным з асноўных спажыўцоў расійскамоўных тэлепрадуктаў Украіны. 

    Асноўная аўдыторыя ўкраінскага тэлеканалу FREEДОМ — беларусы

    Скрыншот ўкраінскага тэлеканалу FREEДОМ

    «Ёсьць значная частка праглядаў і ў YouTube, дзе мы можам бачыць статыстыку праглядаў у канкрэтных краінах. […] у топ краін тут траплялі Беларусь, Расея, Нямеччына, Узбэкістан, Казахстан», — сказала Юлія Бін у інтэрвію дзяржаўнаму агенцтву Укрінформ.

    У прыватнасьці, паводле яе, шмат беларусаў апошнім часам глядзелі інфармацыю тэлеканалу FREEДОМ пра выбары ў Малдове і пра гібрыдныя спэцапэрацыі Расеі ў гэтай краіне.

    Юлія Бін адзначыла, што ўсе тэлепраекты Ўкраіны для замежжа — UATV, FREEДОМ, «Дім» — заблякаваныя ў Расеі і Беларусі. «Мы ня маем доступу да кабэльных сетак у гэтых краінах, а запаволеньне работы YouTube яшчэ больш ускладніла пашырэньне зьместу».

    «Мы разумеем, што шмат расейцаў ці беларусаў пачалі глядзець нас праз VPN. Бо калі да запаволеньня YouTube у нас было больш за 50% праглядаў з Расеі, то цяпер 30–35%, але вырасьлі лічбы ў такіх краінах, як Данія, Нідэрлянды, Чэхія. Хутчэй за ўсё, гэта расейцы, якія ўключылі VPN. У той жа час агульны паказьнік пераглядаў FREEДОМ з‑за мяжы застаўся на ўзроўні 90%, то бо мэтавую замежную аўдыторыю мы ня страцілі», — патлумачыла яна.

    Юлія Бін дадала, што замежная аўдыторыя найбольш глядзіць навіны пра пасьпяховыя апэрацыі Сілаў абароны Ўкраіны, пра ўкраінскія ўдары па расейскіх НПЗ, пра магчымыя мірныя перамовы, а таксама пра заявы прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці