У Варшаве адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі Юліі Шаблоўскай
У рамках 10-годдзя польскага Альтэрнатыўнага спартыўнага клуба Zły адбудуцца імпрэзы з удзелам Юліі Шаблоўскай. Так, у варшаўскім тэатры Rampa 7 кастрычніка адкрыецца персанальная выстава беларускай фатографкі «Co złego, to nie my».

Фотакніга Юліі Шаблоўскай GirlZ
Фотавыстава дакументуе восем гадоў гісторыі супольнасці клуба, з асаблівым акцэнтам на жаночую футбольную каманду. Аўтарка праекта — фатографка і журналісткаЮлія Шаблоўская, якая з 2017 года суправаджае футбалістак AKS Zły.
Яе фатаграфіі паказваюць футбол як прастору агульнасці, роўнасці і сястрынства, а таксама падкрэсліваюць разнастайнасць і значэнне жаночага спорту ў пабудове лакальных сувязей.

Здымак з фотакнігі Юліі Шаблоўскай GirlZ
«У фатаграфіях спорт адыходзіць на другі план.
Ён становіцца падставай і фонам для аповеду аб камандзе, якая складаецца з моцных індывідуальнасцяў, аб узаемаадносінах паміж спартсменкамі, трэнерам, саперніцамі, балельшчыцамі і сяброўкамі.
«Co złego, to nie my» — гэта спроба адказаць на пытанне, чым можа быць спорт у жыцці — як футбалістак, так і заўзятарак. Хто ў такой сітуацыі будзе пытацца аб выніку матча?» — гаворыць мастацкая куратарка выставы Ёана Кіноўска.

Афіша персанальнай выставы Юліі Шаблоўскай
Адкрыццё персанальнай фотавыставы Юліі Шаблоўскай у варшаўскім тэатры Rampa запланавана на 7 кастрычніка 2025 а 19:00. Вернісаж будзе перакладзены на польскую мову жэстаў (PJM). Уваход вольны.
На вернісажы таксама пачнецца перадпродаж фотакнігі GirlZ, падрыхтаванай Юліяй Шаблоўскай. Выданне з’яўляецца радаваннем і развіццём выстаўкі – кніга дакументуе гісторыю каманды, закуліссе і сацыяльны кантэкст.

Фотакніга Юліі Шаблоўскай GirlZ
Дададзім, 12 кастрычніка спадарыня Шаблоўская правядзе бясплатны майстар-клас падчас матчу Zły Praga Warszawa.
Ён адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца спартыўнай фатаграфіяй.

Здымак з фотакнігі Юліі Шаблоўскай GirlZ
