• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Больш за мільён еўра: столькі для СТВ каштавала новае караоке-шоу ад нявесткі Лукашэнкі

    «Бюро» высветліла, што ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» (тэлеканал СТВ) выкупіла права на трансляцыю новага караоке-шоу ў прадакшэна нявесткі Лукашэнкі – «Музычнай медыякампаніі». Сума ўгоды склала больш за мільён еўра.

    Больш за мільён еўра: столькі для СТВ каштавала новае караоке-шоу ад нявесткі Лукашэнкі

    Згодна з тэндарам, які знайшло «Бюро», музычны прадакшэн Ганны Лукашэнкі прадаў тэлеканалу СТВ права на трансляцыю 34 выпускаў і анонсаў забаўляльнай тэлеперадачы за 3,7 мільёна беларускіх рублёў, або 1,07 мільёна еўра. Кошт вытворчасці аднаго выпуску – 108,8 тысячы рублёў, або 31,5 тысячы еўра.

    Гаворка ідзе пра новую тэлепраграму – караоке-шоу «Шум Пятніцы», прэм’ерны паказ якога ўжо запланаваны на 10 кастрычніка на тэлеканале «РТР-Беларусь».

    На ролю вядоўцы айчынныя тэлеробы запрасілі сына расійскага z‑выканаўцы Алега Газманава – Радзівона. Спаборнічаць у вакальным майстэрстве за грашовы прыз у тэлекараоке будуць работнікі беларускіх дзяржпрадпрыемстваў. Недзе мы ўжо гэта бачылі? 

    «Мы адчыняем дзверы ў свет, дзе галоўнае не ідэальны слых, а шчырая эмоцыя, дзе перамагае не тэхніка, а душа», – сцвярджае тэлеканал СТВ.

    Нагадаем, «Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб утаіць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.

    Раней мы ўжо расказвалі, што акрамя прасоўвання праўладных артыстаў і стварэння тэлешоу «Музычная медыякампанія» на чале з Ганнай Лукашэнкай валодае цэлай радыёімперыяй і відэапрадакшэнам, арганізоўвае гарадскія святыдзіцячыя святы і выпускныя. Галоўным жа праектам нявесткі Лукашэнкі стала неафіцыйная агіткампанія ў падтрымку ейнага свёкра – «Марафон адзінства».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці