Фільм сумеснай вытворчасці «Belsat TV» і «Eureka Media» пакажуць на Варшаўскім кінафестывалі
На 41‑м Варшаўскім кінафестывалі пакажуць дакументальны фільм Кшыштафа Капчыньскага «Інга» сумеснай вытворчасці «Belsat TV» і «Eureka Media».

Кадр з фільму «Інга». Фота: wff.pl
Фільм расказвае пра пяцігадовую дзяўчынку Інгу, якая прыехала разам са сляпымі бацькамі, катамі і сабакам ў Польшчу адразу пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі на Украіну ў 2022 годзе. Інга любіць здуваць свечкі на торце, бо тады можна загадаць жаданне. Яе любімыя цацкі засталіся ва Украіне: фотаапарат, ліхтарык і конік на ножках. Часам яна дапамагае бацькам як правадніца, але пакуль не можа паехаць у Крывы Рог з татам, які едзе туды вырашаць нявырашаныя справы.
Карціна будзе паказвацца ў секцыі «Найлепшыя польскія кароткаметражныя фільмы 2025».
фільма – кіназнаўца, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта і аўтар шасці кніг Кшыштаф Капчыньскі. Фільмы, якія ён спрадзюсаваў, атрымалі 140 узнагарод на фестывалях у дзясятках краін. Ён з’яўляецца лаўрэатам 24 кінаўзнагарод, прысуджаных у дзесяці краінах. Акрамя таго, ён з’яўляецца членам Еўрапейскай і Польскай акадэмій кіно, а таксама Саюза польскіх кінематаграфістаў і Польскага таварыства даследаванняў кіно і медыя.
Фестываль пройдзе ў Варшаве з 10 па 19 кастрычніка.
Паказы стужкі «Інга» адбудуцца у кінатэатры Atlantic 11 кастрычніка (18:00) і 13 кастрычніка (20:30).
