• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Паўла Дабравольскага абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве»

    18 кастрычніка, Позірк. Паводле звестак “Позірку“, журналіст Павел Дабравольскі, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, абвінавачваецца ў “здрадзе дзяржаве“ (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

    Павел Дабравольскі падарожжа Аргенціна

    Павел Дабравольскі. Фота: інстаграм журналіста

    Дабравольскі быў затрыманы 22 студзеня 2025 года, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. 26 жніўня праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

    Паводле наяўнай інфармацыі, абвінавачанне звязанае з прафесійнай дзейнасцю журналіста, які раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ, у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV.ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі). Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэннем КДБ была прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем“.

    30 кастрычніка 2020 года журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і затым арыштаваны на 15 сутак.

    Паводле адкрытай інфармацыі ў акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 года ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку Ірану і Расіі, быў у Паўднёвай Амерыцы, у кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск.

    Акаўнт журналіста ў “Тэлеграме” двойчы актываваўся пасля яго арышту — 11 сакавіка і 26 красавіка.

    Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі ўтрымліваецца не менш за 29 супрацоўнікаў беларускіх СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці