• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ШІ робіць сур’ёзныя памылкі ў навінах у палове выпадкаў

    Топавыя ШІ-асістэнты скажаюць змест навін амаль у палове сваіх адказаў, прычым незалежна ад краіны і мовы. Да такой высновы прыйшлі аўтары даследавання, апублікаванага Еўрапейскім вяшчальным саюзам (EBU) і BBC. У ім удзельнічалі 22 медыйныя арганізацыі з 18 краін, уключаючы ЗША, Францыю, Германію і Украіну.

    ШІ робіць сур'ёзныя памылкі ў навінах у палове выпадкаў

    Фота: San­ket Mishra / pexels.com

    Даследчыкі вывучылі 3 тысячы адказаў чат-ботаў — Chat­G­PT, Copi­lot, Gem­i­ni і Per­plex­i­ty — на пытанні па змесце навін. Эксперымент праводзіўся на 14 мовах.

    45% адказаў утрымлівалі прынамсі адну сур’ёзную памылку, а ў цэлым тыя ці іншыя прэтэнзіі ўзніклі да 81% адказаў. У траціне адказаў былі грубыя памылкі, звязаныя з крыніцамі — яны адсутнічалі, былі фальшывымі або некарэктнымі. Значныя праблемы з цытаваннем рэсурсаў былі прыкладна ў 72% адказаў Gem­i­ni супраць менш за 25% — у іншых асістэнтаў.

    Праблемы з дакладнасцю, у тым ліку састарэлыя факты, былі заўважаны ў 20% адказаў усіх разгледжаных асістэнтаў у цэлым. Gem­i­ni, напрыклад, хлусіў пра змены ў некаторыя законы, а Chat­G­PT сцвярджаў, што нябожчык папа рымскі Францыск усё яшчэ займае свой пост.

    Аўтары даследавання падкрэсліваюць, што сёння чат-боты паступова выцясняюць звыклыя пашукавікі. Таму пытанне іх надзейнасці як ніколі актуальнае: людзі не будуць ведаць, каму можна давяраць, таму не будуць давяраць нікому, што ў канчатковым выніку можа падарваць дэмакратычныя асновы грамадства, адзначаюць у EBU.

    Reuters раней паведамляў, што прыкладна 7% людзей, якія чытаюць навіны ў інтэрнэце, і 15% тых з іх, каму менш за 25 гадоў, выкарыстоўваюць для гэтага ШІ-асістэнтаў.

    Палова артыкулаў у сеціве ўжо напісана ШІ. Але пашукавікі і чат-боты аддаюць перавагу чалавечаму кантэнту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці