• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Краматорску расійскі дрон забіў двух украінскіх журналістаў

    Двое медыйшчыкаў загінулі ў Краматорску ад удару БПЛА «Ланцэт», паведамляе украінскі Інтытут масавай інфармацыі.

    У Краматорску расійскі дрон забіў двух украінскіх журналістаў

    Фота: Face­book Алены Губанавай

    Загінулі 43-гадовая Алена Губанава і 33-гадовы аператар Яўген Кармазін, якія працавалі на тэлеканале Free­dom. Спецыяльны карэспандэнт Аляксандр Колычаў быў дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. Расійскі БПЛА «Ланцет» трапіў ў іх машыну, паведаміла Данецкая абласная ваенная адміністрацыя.

    «З першых дзён паўнамаштабнага расійскага ўварвання яны асвятлялі сітуацыю ў вобласці, распавядалі праўду пра злачынствы ворага, эвакуацыю грамадзянскага насельніцтва, гісторыі нашых абаронцаў. Яны працавалі ў самых гарачых кропках Данецкай вобласці, заўсёды былі першымі ўсюды», — напісаў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.

    Рэдакцыя тэлеканала Free­dom паведаміла, што ў момант удару журналісты знаходзіліся ў машыне на запраўцы.

    Фота: Face­book Вадзіма Філашкіна

    Паводле звестак Інстытута масавай інфармацыі, Алена і Яўген сталі 14‑м і 15‑м у спісе медыяпрацаўнікаў, забітых Расіяй падчас выканання прафесійнай журналісцкай дзейнасці з пачатку паўнамаштабнага ўварвання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці