• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Група былых беларускіх палітвязняў напісала ліст Трампу

    Былыя беларускія палітвязні просяць прэзідэнта ЗША працягваць намаганні для вызваленьня астатніх палітычных зняволеных. Сярод падпісантаў ліста — вядомыя журналісты, якія выйшлі з‑за кратаў 11 верасня 2025 года.

    Група былых беларускіх палітвязьняў напісала ліст Трампу

    Здымкі, прыкладзеныя да ліста Дональду Трампу. На іх паказаная сустрэча вывезеных з Беларусі палітвязняў у Вільні 11 верасня 2025 году

    «Ваша кіраўніцтва ўжо зрабіла магчымымі адчувальныя вынікі»,— гаворыцца ў лісьце, копію якога атрымала Свабода.

    Зьмест ліста былых беларускіх палітвязьняў тычыцца агульнага становішча ў Беларусі і апошніх вызваленьняў палітвязьняў, а таксама патэнцыйных перамоваў наконт наступных.

    У лісьце аўтары нагадваюць, што 21 чэрвеня і 11 верасьня 2025 году ў Беларусі з турмаў былі вызваленыя палітычныя зьняволеныя, і гэта адбылося дзякуючы намаганьням спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта ЗША Кіта Келага і яго намесьніка Джона Коўла.

    «Мы глыбока ўдзячныя вам за гэты важны крок і за дар свабоды. Ваша кіраўніцтва ўжо зрабіла магчымымі адчувальныя вынікі — узровень дзеяньняў і эфэктыўнасьці, якога мала хто мог дасягнуць.

    Павел Падабед: Мяне затрымалі за два дні да ад’езду ў Польшчу

    Мы пішам вам з глыбокай надзеяй, веруючы, што Злучаныя Штаты, як нязьменны прамень дэмакратыі і сапраўднай годнасьці, будуць працягваць адстойваць свой аўтарытэтны голас у гэтай тэрміновай справе. З 2024 году больш за 350 чалавек былі вызваленыя датэрмінова шляхам памілаваньня і дыпляматычнага ўзаемадзеяньня. Дзякуючы ўдзелу Злучаных Штатаў больш за 70 чалавек вярнулі сабе свабоду. Гэта выразна паказвае, што шляхі да вызваленьня палітычных зьняволеных існуюць, і што дыялёг і перамовы могуць прынесьці відавочныя вынікі».

    Далей аўтары просяць Дональда Трампа не спыняцца і нагадаваюць пра тое, што ў турмах у Беларусі застаецца нашмат больш палітычных зьняволеных, чым было вызвалена.

    «Адначасова мы з павагай заклікаем вас працягваць і ўзмацняць намаганьні ў забесьпячэньні вызваленьня астатніх палітычных зьняволеных у Беларусі. Сытуацыя застаецца крытычнай: больш за 1200 чалавек усё яшчэ несправядліва ўтрымліваюцца пад вартай, многія ў нечалавечых умовах. Значная колькасьць цярпіць ад цяжкіх захворваньняў, а некаторых утрымліваюць у поўнай ізаляцыі ад навакольнага сьвету. Мы асабліва занепакоеныя тымі, хто цяжка хворы, пажылы, непаўналетні або жыве з інваліднасьцю, чыё здароўе і жыцьцё знаходзяцца пад непасрэднай пагрозай».

    Аўтары адзначылі, што кожнае жыцьцё, вернутае да свабоды, — гэта ня толькі асабістая перамога, але і жыцьцёва важны крок да справядлівасьці, чалавечай годнасьці і трывалага міру.

    «У студзені я збіралася шчадраваць». Ларыса Шчыракова распавяла, пра што марыла за кратамі і што давала сілы трымацца

    Ліст падпісалі былыя палітвязьні: Мікалай Дзядок, Ірына Слаўнікава, Юры Зянковіч, Дзьмітры Кучук, Кірыла Балахонаў, Галіна Красьнянская, Ігар Карней, Дмітрыйс Міхайлаўс, Ларыса Шчыракова, Яўген Меркіс, Павал Падабед, Павал Вінаградаў, Аляксандар Ярашук, Андрэй Крылоў, Глеб Гладкоўскі, Андрэй Сьцепанкоў, Віктар Уласенка, Якаў Шафарэнка, Ігар Цяпцееў .

    Таксама да ліста Дональду Трампу яго аўтары і падпісанты прыклалі здымкі сустрэчы папярэдняй партыі зьняволеных, якую прымусова вывезьлі ў Літву.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці