Фатографу Сяргею Балаю патрэбна дапамога
Фатограф, былы супрацоўнік Tut.by, стваральнік фотаагенцыі lookby.media Сяргей Балай распавёў на сваёй старонцы ў Facebook, што мае патрэбу ў падтрымцы.

Сяргей Балай. Фота: асабісты архіў
«Год я пражыў ў моцным стрэсе, бо заставаўся без працы, падтрымкі і проста на мяжы адчаю. Але запусціў праект — фотаагенцтва lookby.media, які працягваю рабіць з камандай аднадумцаў», — піша Сяргей Балай з нагоды чарговага дня народзінаў.
«Абставіны склаліся так, што я працую без заробку: новы праект, трэба мець давер у донараў і проста быць вядомым. Да моманту сталага фінансавання пройдзе час, але грошы, каб плаціць па рахунках, патрэбныя зараз. Маю падпрацоўку, але яна закрывае толькі траціну выдаткаў на жыццё. Увогуле, магу працаваць толькі як фрылансер і толькі журналістам і фатографам. Вось і раблю агенцтва — тое, што ўмею лепей за ўсё. Вынік ёсць і патрэба ў нашай працы таксама ёсць.
Шмат хто з вас, сябры, павіншуе мяне з народзінамі, ці паставіць лайк, што прыемна і дадае падтрымкі. Калі можаце, падтрымайце мяне невялікім данатам, бо кідаць праект зараз проста нельга, а жыць на нешта трэба.
Вы бачыце, што я раблю розныя штукі са скуры. Пашыю вам штосьці, каб аддзячыць, што будзе вас цешыць доўгія гады, а мяне падтрымае. Таксама магу для вас фатаграфаваць рэпартажы, партрэты, фотагісторыі, але толькі ў межах Нямеччыны, бо дагэтуль невыязны.
Добра ведаю, як цяжка ўсім зараз, і не стаў бы пісаць пра дапамогу, каб не меў бы ў ёй пільнай патрэбы. Веру ў вашу салідарнасць і вельмі вам удзячны!»
Як дапамагчы
- PayPal: chornyvojna@gmail.com
- BuyMeACoffee: https://buymeacoffee.com/lookbypictl
@bajmedia