• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рамках Сусветнага форуму за дэмакратыю ў Страсбургу арганізаваная выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі»

    Выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі», арганізаваная брытанскай праваабарончай арганізацыяй Index for Cen­sor­ship, праходзіць у Палацы Еўропы (Страсбург, Францыя) у дні працы Сусветнага форуму за дэмакратыю 5–7 лістапада.

    выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі»

    Выстава «Лісты ад вязняў Лукашэнкі». Фота: «Позірк»

    У экспазіцыі, якая з’яўляецца часткай аднайменнага праекта, прадстаўленыя ўрыўкі з лістоў беларускіх палітзняволеных — журналіста і медыяменеджара Андрэя Аляксандрава, кіраўніка выбарчага штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Марыі Калеснікавай, адваката Максіма Знака і праваабаронцы Марфы Рабковай.

    Агулам у рамках гэтага праекту Index for Cen­sor­ship разам з арганізацыямі Politzek.me, фондам “Дом правоў чалавека” і Беларускім свабодным тэатрам сабралі гісторыі 30 беларускіх палітвязняў.

    Рэгулярны збор, пераклад і абнародаванне лістоў у рамках праекта, як адзначаецца на яго сайце, дае магчымасць выказацца людзям, якія несправядліва апынуліся ў няволі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці