YouTube выдаліў канал праўладнага актывіста Аляксея Талая
YouTube выдаліў канал 42-гадовага актывіста-паралімпійца, падпісанта ліста за Лукашэнку Аляксея Талая, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».

Аляксей Талай. Фота: тэлеграм-канал Аляксея Талая
На канал былі падпісаны больш за 16 000 чалавек. Цяпер на сайце актывіста размешчаныя «бітыя» спасылкі, яны вядуць на ўжо выдаленыя ролікі.
Аляксей Талай — паралімпіец без рук і ног, а таксама праўладны грамадскі дзеяч, які актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне. Фонд Талая прывозіць у Беларусь дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый і пастаўляе дапамогу расейскім вайскоўцам. Украіна і ЕЗ увялі санкцыі супраць актывіста.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў