«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: TikTok-акаўнт «Навіны з будучыні», старонкі ў Instagram праекта «Беларусь Новости» і журналіста Змітра Лукашука
21 лістапада 2025 года Міністэрства інфармацыі Беларусі чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Зміцер Лукашук. Фота: Марыя Вайтовіч / Еўрарадыё
Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Магілёва ад 17 лістапада 2025 года ў гэты спіс уключаны Tiktok-акаўнт «Навiны з будучынi» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@naviny.future). Гэта відэапраект незалежнага тэлеканала «Белсат». Акаўнт мае 1285 падпісчыкаў.
18 лістапада 2025 года суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Instagram-акаўнт «zmitserlukashuk» (ідэнтыфікатар instagram.com/zmitserlukashuk?igsh=MThhMjliOWdpMTUyZA==). Гэта прыватная старонка рэдактара эфіра «Еўрарадыё» Змітра Лукашука.
Рашэннем суда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны Instagram-акаўнт праекта «Беларусь Новости» (ідэнтыфікатар instagram.com/belarusnovosti2). Старонка мае амаль 22 тысячы падпісчыкаў, публікуе навіны з Беларусі і свету.
@bajmedia