• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    10-годдзе “Твайго стылю” адсвяткавалі ў Гродне

    10 год незалежнага гродзенскага  выдання “Твой Стыль” адзначылі імпрэзай, на якую былі запрошаны журналісты і рэдактары, што супрацоўнічалі з сайтам. Тут працавалі такія вядомыя асобы, як Алесь Залеўскі і Зміцер Ягораў, Вольга Корзун і Аляксандр Саенка, Інга Сакута і Алена Раўбецкая, Аляксей Шота і Вітаўт Руднік.

    За 10 год выданне моцна змянілася і пераўтварылася са старонкі для практыкі маладых журналістаў у поўнавартастны партал аб жыцці горада. З кастрычніка 2016 сайт мае назву hrodna.life.

    Пра сваю працу ў “Тваім Стылі” распавёў журналіст, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Руслан Кулевіч:

    — “Твой Стыль” — тая пляцоўка, дзе я распачаў свой шлях у журналістыку. Там з’явіліся мае першыя артыкулы. У “Тваім Стылі” далі магчымасць сябе “раскрыць”, і я вельмі ўдзячны ўсім, хто верыў у мяне. А пераход у hrodna.life я лічу вялікім крокам наперад, здаецца, з кожным годам нашае выданне становіцца лепшым.

    Блогер Ігар Кузмініч кажа, што выданне “Твой Стыль” — гэта яго спосаб для самавыяўлення.

    — “Твой стыль”, а затым hrodna.life — гэта рэсурс, на якім я рэалізуюся і кайфую ад гэтага. Я пішу толькі тое, што мне падабаецца і, як ні дзіўна, усё гэта праходзіць. А пачалося з таго, што прапанавалі запісаць некалькі маіх казак…

    Журналістка Ірына Новік лічыць “Твой Стыль” тым месцам, дзе яна знайшла свой стыль.

    — Гэта месца, дзе можна перакрочыць праз сябе, праз нейкія ўласныя абмежаванні, рэалізавацца напоўніцу. А hrodna.life — больш дарослы, больш сур’ёзны фармат. Праз “Твой Стыль” мы хутка выраслі, перахварэлі на нейкія дзіцячыя хваробы, быў час сталець. І вось мы ўжо сталі дарослымі.

    На святкаванні быў “адкрыты мікрафон” і кожны мог распавесці сваю гісторыю, звязаную з выданнем.

    Фота Аляксандра Саенкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці