• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    12-гадовай дачцэ беларускай блогеркі патрэбная дапамога на лячэнне

    У БАЖ звярнулася блогерка Алена Васільева з просьбай ад дапамозе для яе дачцы. Фонд BYSOL верыфікаваў збор. БАЖ не падзяляе палітычных і іншых перакананняў Алены Васільевай, але прыняў рашэнне падзяліцца зборам, бо гуманітарныя мэты і дапамога чалавеку з’яўляюцца важнымі для нас.

    12-гадовай дачцы беларускай блогеркі патрэбна дапамога на лячэнне

    Мы з дачкой Машай уцяклі з Беларусі 11 верасня 2020 года, калі ёй было ўсяго 7 гадоў. Ва Украіне пачалася яе новае жыццё. Тут былі сябры, школа, мова, звычкі — яна прыкіпела да гэтай краіны ўсім сэрцам. Калі ў 2022‑м пачалася поўнамаштабная вайна, мы засталіся, не з’ехалі. У першы дзень хаваліся ў склепе ў Ворзелі пад Кіевам, пад абстрэламі, потым вярнуліся ў Кіеў: трывогі, бяссонныя ночы і пастаянны страх сталі часткай нашага побыту.

    На фоне стрэсу і рэзкага росту — Маша вырасла за год на 20 сантыметраў і цяпер вышэйшая за мяне — у яе пачало развівацца скрыўленне стоп. Спачатку яна проста стала хадзіць на дыбачках. Потым стала зразумела, што яна не можа стаяць на пятках — падае назад. Цягліцы і сухажыллі аказаліся не расцягнутыя, ёй кожны дзень трэба рабіць спецыяльныя практыкаванні і праходзіць працэдуры, інакш сітуацыя пагоршыцца.

    У Кіеве рэабілітацыя цяпер амаль немагчымая: большасць медустаноў працуюць толькі для вайскоўцаў. Таму мы прыехалі ў Польшчу спецыяльна, каб лячыць Машу. Лекары тут пацвердзілі: аперацыя не патрэбная, з косткамі ўсё ў парадку, але спатрэбіцца доўгая работа з цягліцамі — штодзённая расцяжка, масаж, ЛФК. Па страхоўцы нас паставілі ў чаргу толькі на ліпень-жнівень. Але столькі чакаць Маша не можа — за гэтыя месяцы праблема можа стаць незваротнай.

    Цяпер мы знаходзімся ў Польшчы і плануем заставацца тут мінімум на 2,5 месяцы. Я буду ездзіць у Кіеў: працягваю працаваць і дапамагаць. Маша вучыцца дыстанцыйна ва ўкраінскай школе. Гэта фактычна аздараўленчая вандроўка, але ад яе выніку залежыць вельмі шмат.

    Прашу вас падтрымаць маю дачку. Мне цяжка прасіць, але яшчэ цяжэй бачыць, як яна не можа нармальна стаяць і хадзіць. Дзякуй кожнаму, хто не застаўся ў баку. Дзякую за падтрымку. Жыве Беларусь!

    ДАПАМАГЧЫ МАШЫ

    Сума збору: 4000 еўра

    €1600 — рэабілітацыйныя працэдуры (масаж, расцяжка, ЛФК, 2,5 месяца)
    €1200 — арэнда жылля
    €800 — харчаванне і бытавыя патрэбы
    €400 — праезд і адміністрацыйныя выдаткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці