23 лістапада – Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Міжнародная асацыяцыя ў абарону свабоды слова (IFEX) прапанавала абвесціць 23 лістапада Днём барацьбы з беспакаранасцю злачынстваў супраць журналістаў.
Такое рашэнне было прынята на агульным сходзе IFEX у Бейруце.
Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) ужо заявіла, што далучаецца да акцыі. «Гэтая падзея павінна даць большы рэзананс скандалам, дзе злачынцы засталіся беспакаранымі, а ўлады — няздольнымі прыцягнуць забойцаў да адказнасці. Улады павінны прыкласці намаганні дзеля таго, каб зрабіць журналістыку больш бяспечнай», — гаворыцца ў заяве МФЖ.
Гэты відэаролік IFEX анансуе 23 лістапада як Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю (Пераклад БАЖ):
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў