23 студзеня ў Мінску затрымалі аператара канала «Белсат»
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску 23 студзеня быў затрыманы Аляксандр Мікрукоў, які супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат".
Акалічнасці затрымання Мікрукова невядомыя, яго адвезлі ў Ленінскі РУУС, а затым перавялі ў ізалятар на Акрэсціна.
Таксама вядома пра затрыманне студэнтаў 2‑га курса журфака БДУ Івана Аксінушкіна і Антона Шэверынава.
Паводле інфармацыі правабаронцаў, 23 студзеня было затрымана не менш за 131 чалавека.
Грамадзяне выступаюць супраць фальсіфікацыі вынікаў жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў, гвалту, пераследу іншадумцаў і за вызваленне палітвязняў, у тым ліку блогера Ігара Лосіка, які галадае 41 дзень.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў