25 сутак на Акрэсціна і ў Баранавічах для кінакрытыка — гутарка з Тарасам Тарналіцкім

Кінакрытык і журналіст Тарас Тарналіцкі нядаўна вярнуўся з‑за кратаў, адбыўшы 25 сутак за ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах». Але аднымі суткамі справа не скончылася: Тарасу да таго ж прысудзілі штраф і выклікалі ў пракуратуру.