3 траўня — Сусветны дзень свабоды прэсы. Са святам, калегі!
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння — Сусветны дзень свабоды прэсы.
Беларускія журналісты зведваюць пераслед уладаў: адміністрацыйныя і крымінальныя справы, штрафы, папярэджанні і затрыманні.
Але мы спадзяемся, што ніякі пераслед не прымусіць нас адмовіцца ад прафесійнай журналісцкай працы.
Сёння мы адзначаем гэтае свята разам з журналістамі ўсяго свету. Гэты дзень дае нам магчымасць адчуць сябе часткай міжнароднай журналісцкай супольнасці.
Трымаемся праўды!
Беларуская асацыяцыя журналістаў зычыць вам здароўя, натхнення і падтрымкі. А ўмовы працы, абставіны хай спрыяюць вашаму развіццю, творчасці, кар'ернаму росту!
3
Презентация доклада «Медиа в Беларуси 2020» — 4 мая, 11:00
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў