8 расійскіх СМІ пазбаўляюцца ліцэнзіі на вяшчанне ў Еўразвязе
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Да трэцяй гадавіны вайны ЕЗ зацвердзіў 16‑ы пакет санкцый супраць РФ. Пра гэта піша «Белсат» са спасылкай на адказную за вонкавую палітыку ЕЗ Каю Калас.

Выява зроблена БАЖ пры дапамозе ChatGPT
«16‑ы пакет санкцый закранае ўсё: ад караблёў ценявога флоту да гульнявых кантролераў, якія выкарыстоўваюцца для кіравання дронамі. Цяпер у нас самыя маштабныя санкцыі, якія аслабляюць вайсковыя намаганні Расіі», — зазначае спадарыня Калас.
Пад санкцыі ў тым ліку трапілі 8 расійскіх СМІ пазбаўляюцца ліцэнзіі на вяшчанне ў Еўразвязе.
Сярод іх «Лента.ру» і «Звезда», Eurasia Daily, агенцтва News Front, сайт SouthFront і партал RuBaltic. ru.
Дакладны пералік санкцый стане вядомы пасля публікацыі пастановы ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў