• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цягам трох дзён немагчыма будзе зайсці на большасць беларускіх сайтаў з‑за мяжы

    З 10:00 25 студзеня да 23:59 27 студзеня беларускія правайдэры «абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з‑за межаў Рэспублікі Беларусь», паведамляе найбуйнейшы рэгістратар дамэнаў у Беларусі, правайдэр IT-інфраструктуры кампанія hoster.by.

    на час выбараў заблакіравалі доступ да беларускіх сайтаў з-за мяжы

    Фота: pexels.com

    Гэтыя меры, паводле паведамленьня, «абумоўлены пагрозамі для аб’ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаньнем». Кампанія папярэдзіла, каб кліенты «былі гатовы да магчымых абмежаваньняў у даступнасьці» іх рэсурсаў, калі яны карыстаюцца «вонкавымі сэрвісамі».

    «Калі ваш DNS-запіс не накіраваны на сэрвэры hoster. by, настойліва раім зьмяніць яго, каб ён указваў на нашы сэрвэры. Гэта дапаможа мінімізаваць наступствы блякаваньня зьнешняга трафіку і захавае даступнасьць вашых сайтаў. Са свайго боку мы прымаем усе неабходныя меры для забесьпячэньня стабільнай і бясьпечнай працы сэрвісаў», — гаворыцца ў звароце да кліентаў.

    Генэральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў напісаў у сацыяльных сетках, што «большасьць сайтаў у байнэце (больш за 90%) разьмяшчаецца менавіта на віртуальным хостынгу». Такім чынам, «з‑за мяжы на беларускія сайты (большасьць) будзе не зайсьці».

    Час абмежаваньня доступу да беларускіх сайтаў з‑за мяжы супадае з правядзеньнем 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе «прэзыдэнцкімі выбарамі».

    Потым можа быць позна. Як падрыхтавацца да магчымага адключэння інтэрнэту падчас «выбараў»?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці