Ад Кыргызстана да Атлантычнага акіяна. Дзе адпачываюць прапагандысты
«Наша Ніва» паглядзела сацыяльныя сеткі праўладных знакамітасцей і даведалася, дзе тыя адпачывалі гэтым летам. Мы перадрукоўваем цікавосткі пра вядомых прапагандыстак.
Кацярына Забянько. Турцыя
Намесніца дырэктара дырэкцыі мастацкіх праграм СТБ Кацярына Забянько гэтым летам пабывала ў турэцкай Аланіі. Там тэлевядучая спынялася ў пяцізоркавым гатэлі Saphir Hotel & Villas. Кошт ночы ў элітнай гасцініцы у летні сезон складае каля 250 даляраў.

Марыя Пятрашка. Узбярэжжа Атлантыкі
Палітычная аглядальніца Белтэлерадыёкампаніі і тэлевядучая Марыя Пятрашка падзялілася адпускным фота. У подпісе да яго дзяўчына пазначыла, што гэтым летам адпачывала на беразе Атлантычнага акіяна. Як мяркуецца, прапагандыстка выбрала для адпачынку гарачую Кубу і ў сваім тэлеграм-канале дзялілася з падпісчыкамі кадрамі з яе сталіцы — Гаваны.

Ксенія Лебедзева. Крым
Спецыяльная карэспандэнтка БТ, аўтарка і вядучая праграмы «Гэта іншае», у 2022‑м годзе ў адрозненне ад калег па цэху, адпачывала на беларускіх азёрах. Ад пякучага сонца яна ратуецца ў кустах, надзеўшы на галаву хустку.

У гэтым жа годзе, судзячы па тэгу ў сацсетках, прапагандыстка накіравалася ў акупаваны Крым — у Ялту.

Кацярына Цішкевіч. Кыргызстан
Вядучая тэлеканала АНТ у ліпені падарожнічала па Кыргызстане. У сваім інстаграме жанчына падзялілася серыяй фота на фоне скалістых гор гэтай краіны.

Чытайце яшчэ:
Анджэя Пачобута ўзнагародзілі медалём місіі Яна Карскага
Фотограф Сергей Плыткевич: за 40 лет работы разбил две машины, утопил пять фотоаппаратов и квадрокоптер
Журналістку Валерыю Касцюгову ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»
@bajmedia
