• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ад журналісткі Шчыраковай патрабуюць здаць адбіткі пальцаў

    Журналістка-фрылансерка Ларыса Шчыракова атрымала позву за подпісам участковага інспектара Сяргея Прымакова  з АУС Гомельскага райвыканкама,  якой яе выклікаюць для прахаджэння дактыласкапіі. Пры чым, позва была проста пакладзена ў паштовую скрыню.

    Падчас тэлефоннай размовы з журналісткай міліцыянт патлумачыў, што яна шмат разоў прыцягвалася да адказнасці па адміністратыўнаму артыкулу, па якому прадугледжаны адміністратыўны арышт. У выпадку, калі журналістка не пройдзе дабраахвотна гэту працэдуру, міліцыянт паведаміў, што на яе будзе складзены  адміністратыўны пратакол і яна будзе прыцягнута да адказнасці за ўхіленне ад дактыласкапіі.

    “Я расцэньваю гэту позву як псіхалагічны ціск і запалохванне з боку міліцыі за сваю прафесійную дзейнасць, і не толькі мяне, але і ўсю незалежную журналісцкую супольнасць, — пракаментавала сп. Шчыракова. — Што да тлумачэнняў участковага інспектара, яны неабгрунтаваныя, узятыя “са столі”. Я насамрэч шмат разоў прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці па артыкулу 22.9 “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”, але, па гэтаму артыкулу прадугледжаны толькі штраф, такой санкцыі, як адміністратыўны арышт там папросту няма”.

    Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка раіць у такіх выпадках не хадзіць па позве ў міліцыю:

    “Абавязкова дактыласкапія ў Беларусі прадугледжана толькі для ваеннаабавязаных. Ларыса Шчыракова такой не з’яўляецца, таму — патрабаванне міліцыі прайсці дактыласкапію — незаконныя”.

    За супрацу з тэлеканалам «Белсат» з 2015 года сп. Шчыракова прыцягвалася да адказнасці 24 разы па артыкулу 22.9 “Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”, падвяргалася псіхалагічнаму ціску з боку міліцыі, мела пагрозы адабрання сына, на некаторых інфармацыйных рэсурсах у інтэрнэце пра яе змяшчаліся паклёпніцкія і абразлівыя матэрыялы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці