• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адключаюць камэнтары, рэгіструюць праз SMS: як жывуць СМІ пры новых правілах

    Карэспандэнт Свабоды паспрабаваў напісаць камэнтары на беларускіх інфармацыйных сайтах пасьля ўступленьня ў сілу паправак у закон «​Аб СМІ»​.

    057c6dda-9e5e-4843-b7c9-0be67ea707f4_w1023_r1_s.jpg

    З 1 сьнежня ў выніку паправак у закон «​Аб СМІ» зьмяніліся правілы камэнтаваньня на сайтах. Карыстальнікам неабходна рэгістравацца, даючы свой нумар тэлефона.

    Tut.by і onliner.by уключылі рэгістрацыю праз SMS

    Матэрыялы на двух буйных беларускіх парталах Tut.by і Onliner.by цяпер можна камэнтаваць толькі тады, калі пройдзеш рэгістрацыю праз свой тэлефон.

    Пры рэгістрацыі трэба ўвесьці нумар тэлефона, на яго прыходзіць SMS з кодам, які неабходна ўвесьці, тады можна камэнтаваць. Выглядае, што ў сьвежых камэнтарах на onliner.by і tut.by нічога асабліва не зьмянілася: крытыкі ўлады хапае, як і раней.

    Раней першы намесьнік міністра інфармацыі Павел Лёгкі заяўляў, што для ідэнтыфікацыі карыстальнікаў на інтэрнэт-рэсурсах акрамя SMS можна будзе выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі і электронную пошту.

    Нічога не прыдумляць, проста адключыць камэнтары

    Некаторыя СМІ пайшлі найбольш простым шляхам і адключылі камэнтары, бо, каб запраграмаваць магчымасьць SMS-рэгістрацыі, патрэбны час і выдаткі. 3 1 сьнежня на сайтах «Эўрарадыё», Naviny.by і іншых проста няма магчымасьці камэнтаваць матэрыялы.

    Что меняется в белорусских медиа с 1 декабря? Объясняем

     

    Што варта ведаць пра папраўкі ў закон аб СМІ

    Палата прадстаўнiкоў 14 чэрвеня прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі. Зьмены набудуць моц з 1 сьнежня.

    Дакумэнт утрымлівае шэраг новаўвядзеньняў, у прыватнасьці:

    • пашырэньне пераліку інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена;

    • абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў;

    • абмежаваньне ўдзелу іншаземцаў у беларускай інфапрасторы.

    Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў заяўлялі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўсталяваць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.

    Прадстаўнікоў мэдыясупольнасьці запрасілі на дапрацоўку зьменаў у закон аб СМІ, але на канчатковы варыянт законапраекту гэта не паўплывала.

    Большасьць прапаноў, якія ўносілі праваабаронцы, у законе не былі зафіксаваныя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці