• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Адміністрацыя сьвядома перапаўняе камэры». Журналіст пра 10 сутак у турме на Акрэсьціна

    Журналіст Алесь Сіліч вызваліўся пасьля 10 дзён адміністрацыйнага арышту і расказаў пра свой побыт у менскім ізалятары на Акрэсьціна.

    Карэспандэнта тэлеканалу «Белсат» Алеся Сіліча затрымалі 21 траўня ў Менску нібыта за «размахваньне бел-чырвона-белай стужкай і пашпартам з гербам Пагоня». Так было напісана ў пратаколе.

    Разам схапілі і ягоную калегу Натальлю Валакіду, але пасьля яе адпусьцілі.

    «Мы праводзілі апытаньне; нас затрымалі і склалі пратакол паводле арт. 22.9 КаАП. Нібыта зьбіраліся адпусьціць, але правялі агляд рэчаў, знайшлі пашпарт з Пагоняй і бранзалет, а ня стужачкі. Склалі новы пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. Пагоня дэманстравалася ня мной, а супрацоўнікам, які яе дастаў».

    Нягледзячы на тое, што мінулі 72 гадзіны дазволенага тэрміну затрыманьня, 24 траўня справу Алеся Сіліча разгледзела судзьдзя Тацяна Ліньнік і пакарала яго 10 днямі арышту. Гэта было форменнае катаваньне, расказаў ён пасьля вызваленьня ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».

    «Нікому з палітычных матрацаў не выдаюць. У камэры на чатыры „ложкі“ 16 чалавек. Відавочна, што адміністрацыя ІЧУ сьвядома перапаўняе камэры», — апавёў Алесь Сіліч.

    Акрамя таго, паводле журналіста, двое сутак ён правёў у так званым «стакане» Першамайскага РУУС Менску практычна бязь ежы і вады.

    У той жа дзень, 21 траўня, падчас налёту сілавікоў на менскую студыю «Белсату» затрымалі шэраг тэхнічных супрацоўнікаў, якіх таксама пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі.

    У Беларусі больш за 30 прадстаўнікоў мэдыя знаходзяцца за кратамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці