Аднаўляем рубрыку «Фота дня». Сэрца са свечак на «Ночы расстраляных паэтаў » у Кіеве
3 лістапада 2021
Дзяўчына крочыць праз выяву сэрца, выкладзенага са свечак на гадавіне ўшанавання памяці расстраляных беларускіх паэтаў.
Увечары 29 кастрычніка ў Кіеве адбылася імпрэза «Ноч расстраляных паэтаў», прысвечаная 84‑м угодкам расстрэлу беларускай інтэлігенцыі у турме НКУС у Мінску. Беларусы Кіева сабраліся, каб памянуць выбітных суайчыннікаў, прачытаць і заспяваць іх вершы.
Фота: Сяргей Балай
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў