Аднаўляем рубрыку «Фота дня». Сэрца са свечак падчас «Ночы расстраляных паэтаў» у Кіеве
Дзяўчына крочыць праз выяву сэрца, выкладзенага са свечак падчас гадавіны ўшанавання памяці расстраляных беларускіх паэтаў.
Увечары 29 кастрычніка ў Кіеве адбылася імпрэза «Ноч расстраляных паэтаў», прысвечаная 84‑м угодкам расстрэлу беларускай інтэлігенцыі ў турме НКУС у Мінску.
Беларусы Кіева сабраліся, каб згадаць выбітных суайчыннікаў, прачытаць іх вершы, праспяваць іх песні.
Фота: Сяргей Балай
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў