• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ рашуча асуджае рашэнне суда па справе журналістак Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай

    ГА "Беларуская асацыяцыі журналістаў" рашуча асуджае рашэнне суда па справе журналістак канала "Белсат" Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай).

    Журналісткі Дар’я Чульцова  і Кацярына Андрэева (Бахвалава) пакараныя двума гадамі пазбаўлення волі у калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне прыняла суддзя Фрунзенскага суда Мінска Наталля Бугук. Кацярына і Дар’я 15 лістапада 2020 года вялі стрым з «Плошчы пераменаў» у Мінску. Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

    Мы лічым прысуд палітычна матываваным, яго мэта — застрашыць усіх супрацоўнікаў медыя, каб яны не выконвалі свае прафесійныя абавязкі па асвятленню грамадска значных падзей у краіне, што па сутнасці вядзе да забароны на прафесію.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртае ўвагу, што свабода выказвання меркавання і права на распаўсюд інфармацыі гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнародна-прававымі абавязацельствамі дзяржавы (у прыватнасці, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, арт. 19).

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе:

    - Перагляду судовай пастановы па справе Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай), журналістак канала “Белсат”;

    - Вызваліць журналістак Дар’ю Чульцову і Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) з‑пад варты;

    - Спыніць пераслед журналістаў і медыя ў краіне.

    Заклікаем беларускую і міжнародную грамадскасць падтрымаць гэтыя патрабаванні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Сяргей Сацук, […]
    10.01.2025
    Акцэнты

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    Даследаванне паказала, што разам з праблемай палітычнага ціску праз прафесійную дзейнасць на медыйшчыкаў уплываюць і іншыя фактары, напрыклад, адсутнасць адэкватнага доступу да медыцыны ці ўласна праблемы з пошукам дастатковай колькасці працы.
    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці